«ТЭА́ТР НАРАДО́ВЫ», Нацыянальны тэатр,
першы пастаянны прафес. т-р у Польшчы. Адкрыты ў 1765 у Варшаве па ініцыятыве Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1833 падзелены на оперную, балетную і драм. трупы, з 1924 сучасная назва. Т-р узначальвалі: Ю.Астэрва, К.Камінскі, Л.Сольскі, К.Зельвяровіч (паміж войнамі), Э.Аксер, К.Дэймек, А.Ганушкевіч і інш. У рэпертуары пераважна творы польскай і сусв. класічнай драматургіі.
т. 16, с. 95
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)